Минск
14 декабря 2017
Кувалда / Quvalda - Гарадзкі квэст ад "Крамбамбулі"!
Гарадзкі квэст ад "Крамбамбулі"! 

У нядзелю 17 сьнежня адбудзецца квэст па матывах песень "Крамбамбулі" ад квэст-рума Кувалда / Quvalda. 

ПРЫЗЫ 
Галоўны прыз: квіткі на Сьвяточны канцэрт Крамбамбулi 21 сьнежня ў Prime Hall. Маленькія падаруначкі з каляднай ялінкі для ўсіх удзельнікаў квэста.

Па заканчэньні: сустрэча з музыкамі "Крамбамбулі" (аўтографы, фота на памяць) і афтэрпаці. 
А таксама: выдатны настрой :) 

Гарадзкі квэст – гэта гульня-вандроўка па горадзе. У загадках зашыфраваныя мейсцы і аб'екты, зьвязаныя з творчасьцю "Крамбамбулі" і Лявона Вольскага. Каб выканаць заданьне і атрымаць балы, камандзе неабходна разгадаць мейсца, а пасьля прыехаць туды і выканаць яшчэ адно заданьне. 

ЯК ПАТРАПІЦЬ 
Запрашаем: вясёлых і кемлівых у камандах па 4 чалавекі. 
Тэхнічныя сродкі: тэлефон зь інтэрнэтам, машына (дыстанцыя да 20-30 км). 

Старт у 17:00. Працягласьць: 2-3 гадзіны. 
Максымальная колькасьць: 10 камандаў. 
Удзел безкаштоўны 

Падаць заяўку
Чакаем на вас!